У гродзенскі суд выклікаюць цыганскага барона для ліквідацыі суполкі

Выступ на "цыганскім падворку" на Фэсце нацыянальных культур у Гродне / vgr.by, ілюстрацыйнае фота
Выступ на "цыганскім падворку" на Фэсце нацыянальных культур у Гродне / vgr.by, ілюстрацыйнае фота

26 траўня ў Гродзенскім абласным судзе разгледзяць справу аб ліквідацыі раённага грамадскага аб'яднання "Ашмянская цыганская абшчына", паведамляе hrodna.life.

Пазоўнікам па справе выступае галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Разглядаць справу будзе суддзя Святлана Даўгашэй.

Арганізацыя цыганоў зарэгістраваная з 2003 года. На 1 студзеня 2022 года ў ёй было 22 чалавекі, у 2014 — 30. Апошнім часам публічных мерапрыемстваў суполка не праводзіла.

Старшынёй абшчыны з'яўляецца цыганскі барон Артур Ягораў. На Фэст нацыянальных культур у Гродне суполка прывозіла ансамбль "Джана Рома".

Паводле СМІ, на Ашмяншчыне жыве больш за 200 прадстаўнікоў народнасці рома. Агулам у Беларусі жывуць каля 7000 цыганоў.

Ліквідацыя грамадскіх аб'яднанняў у Беларусі цягнецца з ліпеня 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі