У Глыбокім усталявалі шыльду ў гонар стваральніка сцяга БНР (фота)

На шыльдзе змешчаны тэкст: “Побач знаходзіўся дом у якім нарадзіўся і жыў грамадска-палітычны і культурны дзеяч, архітэктар Клаўдзій Дуж-Душэўскі”.

Нагадаем, мясцовыя актывісты Глыбокага ўсталявалі падобную шыльду яшчэ чатыры гады таму (на здымку знізу). Праўда, правісела яна тады пару дзён і была знятая ўладамі. Прычына — "не спыталіся дазволу". Ды і Дуж-Душэўскага чыноўнікі назвалі тады "дзеячам БНФ".

Цяпер гістарычная справядлівасць аднавілася — шыльда вісіць на тым самым месцы.

Адзначым, што Клаўдзій Дуж-Душэўскі — вядомы архітэктар, які пабудаваў нямала будынкаў у Літве. Ён лічыцца стваральнікам сцяга Беларускай Народнай Рэспублікі (тады існавалі некалькі варыянтаў, але падтрымалі ягоны — бела-чырвона-белы сцяг, які ў 1991-1994 гадах быў дзяржаўным у Рэспубліцы Беларусь).


У Глыбокім усталявалі помнік прэм'еру БНР Вацлаву Ластоўскаму (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі