У Брытаніі будуць больш жорстка ставіцца да вулічнай злачыннасці

Брытанскія ўлады абяцаюць перайсці на праграму амерыканскага тыпу так званай "нулявой цярпімасці" да ўдзельнікаў вулічных беспарадкаў і марадзёраў. Гэтая тактыка прадугледжвае жорсткія пакаранні нават за нязначныя правапарушэнні. Такім чынам урад пакажа ўдзельнікам вулічных банд, што не мае намеру закрываць вочы на іх дзеянні.

Беспарадкі, што пачаліся на поўначы Лондана 6 жніўня і на працягу некалькіх дзён перакінуліся на іншыя гарады, выклікалі шмат пытанняў аб здольнасці паліцыі адэкватна рэагаваць на падобныя праявы агрэсіі, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі