Супраць былога вязня Глыбоцкай турмы пачалі адміністратыўную справу

Як паведаміў “Радыё Свабода” дырэктар "Платформы" Андрэй Бандарэнка, адразу па вяртанні ў Смаргонь з Мінска ў Юрыя Лінга пачаліся праблемы з міліцыяй. Яму неаднаразова пагражалі арыштам, папярэджваючы, што аб правах зняволеных ён будзе распавядаць у калоніі.

12 жніўня Лінга выклікалі ў Смаргонскі РАУС для тлумачэнняў з нагоды ўдзелу ў прэс-канфэрэнцыі ў Мінску. Падчас сустрэчы на яго завялі адміністрацыйную справу. Лінга абвінавачваюць у парушэнні "правілаў прэвэнтыўнага нагляду", пад якім ён знаходзіцца ад моманту выхаду з Глыбоцкай калоніі. Згодна з правіламі, выязджаць за межы Смаргоні Лінг мае права толькі з дазволу міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі