Праваабаронца Валянцін Стэфановіч хоча вярнуцца ў Беларусь

Стэфановіч мяркуе вярнуцца на радзіму праз месяц, паведамляе партал DELFI. Ён не выключае, што можа апынуцца за кратамі, як толькі пераедзе мяжу. Але праваабаронца не хоча прасіць палітычнага прытулку за мяжой, бо ён нічога не скраў і не зрабіў ніякіх злачынстваў.

Нагадаем, што Літва і Польшча выдалі Беларусі звесткі пра банкаўскія рахункі Алеся Бяляцкага, паплечніка Стэфановіча. Праваабаронцу абвінавачваюць ва ўтойванні падаткаў. Яму пагражае сем гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі