Паўла Севярынца не пускаюць працаваць у ХДІ

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў траўні за ўдзел у Плошчы 19 снежня 2010 года асудзілі да трох гадоў "хіміі". Цяпер ён павінен недзе афіцыйна працаваць. Але выглядае на тое, што гэта будзе не ХДІ.
 
Згодна з дзейсным крымінальна-выканаўчым заканадаўствам Беларусі пытанні пра месцы працаўладкавання зняволеных знаходзяцца выключна ў кампетэнцыі адміністрацыі папраўчых устаноў адчыненага тыпу. Пра гэта гаворыцца ў адказе Дэпартаменту выканання пакаранняў.
 
Пытанне пра месца працаўладкавання Паўла Севярынца будзе разглядацца толькі пасля яго прыбыцця ў канкрэтную папраўчую ўстанову адчыненага тыпу і пастаноўкі на ўлік,  адзначылі ў Дэпартаменце. 
 
У панядзелак, 8 жніўня, а 10-й гадзіне палітыка выклікаюць у інспекцыю Дэпартамента выканання пакарання горада Віцебска, паведамляе прэс-служба БХД.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі