Павел Севярынец на “хіміі” працуе рознарабочым

Сустаршыня БХД пакуль не мае нейкіх канкрэтных абавязкаў, паведамляе “Радыё Свабода”. Ён дапамагае выконваць розныя работы на складзе фермерскай гаспадаркі. Ад фізічных, да запаўнення дакументаў. Севярынец кажа, што ставяцца супрацоўнікі гаспадаркі да яго добра. З часам ён плануе абраць нейкі канкрэтны занятак.

Нагадаем, што для адбыцця трох гадоў “хіміі” Севярынца накіравалі ў Пружанскі раён. Ён працуе ў фермерскай гаспадарцы “Бардо”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі