Патануў гукарэжысёр фільма “Уладар пярсцёнкаў”

З-за моцных дажджоў узровень вады ў рацэ значна ўзрос і славутага гукарэжысёра збіла з плата хваляй. Праз некалькі гадзінаў у вадзе знайшлі цела Хопкінса, паведамляюць інфармагенцтвы.

Майклу Хопкінсу было 53 гады. Ён працаваў над трылогіяй “Уладар пярсцёнкаў” і фільмам “Кінг Конг” разам са сваім амерыканскім калегам Ітанам Ван дэр Рынам. Хопкінс і Ван дэр Рын атрымалі дзве прэміі “Оскар”: за другі фільм трылогіі “Уладар пярсцёнкаў: Дзве крэпасці” і за “Кінг Конга”. Іх таксама намінавалі на “Оскар” за працу над фільмам “Трансформеры”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі