ПАСЕ: Прадстаўніка Беларусі выдалілі, каб аберагчы грамадскіх актывістаў

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, афіцыйнага прадстаўніка Беларусі выдалілі з меркаванняў бяспекі для прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці. Яны якраз прысутнічалі на паседжанні.

Рашэнне прыняў старшыня камітэта. Прадстаўнік Беларусі загадзя не паведаміў, што плануе прысутнічаць на паседжанні. Некаторыя сябры камітэта выказалі меркаванне, што прадстаўнікі беларускіх НДА не змогуць у яго прысутнасці выказвацца свабодна. Херкель нават выказаў меркаванне, што такія выступы маглі б стаць небяспечнымі для беларускіх актывістаў. "Напрыклад, Алесь Бяляцкі ў нас неяк выступіў, а потым адбылося тое, што адбылося", — адзначыў ён, маючы на ўвазе арышт праваабаронцы ў Мінску.

Па словах спецдакладчыка, у першай палове 2013 года ПАСЕ, хутчэй за ўсё, прыме чарговую рэзалюцыю пра сітуацыю ў Беларусі. Сам Херкель кажа, што яшчэ год таму звяртаўся да беларускіх уладаў з просьбай пра візіт у нашу краіну, але адказу дагэтуль не атрымаў.

Фота — rus.err.ee

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі