На Гродзеншчыне разбіліся фанаты "Партызана"

У суботу ў апошнім матчы першага круга чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе лідар — сталічны "Партызан" — гуляў у гасцях з ФК "Смаргонь". Гульня закончылася ўнічыю 1:1.

Як паведаміў Еўрарадыё адзін з нашых слухачоў, на Гродзеншчыне фанаты "Партызана", якія вярталіся пасля матча (ён, дарэчы, закончыўся да 20-й гадзіны), патрапілі ў аварыю. На аўтамабілі "Нісан Серэна" стрэліла кола, ён перасёк раздзяляльную паласу, пачаў куляцца і на сустрэчнай паласе cутыкнуўся з грузавым аўтамабілем "Рэно".

Паcажыра (паводле звестак Еўрарадыё, грамадзяніна Расіі), які сядзеў на заднім сядзенні, выкінула з міні-вэна, ён загінуў на месцы. Кіроўцу і пасажыра, які сядзеў наперадзе, даставілі ў бальніцу, дзе ім была аказана медыцынская дапамога, інфармуе БЕЛТА.


Ніякай інфармацыі пра гэтае здарэнне на сайце ФК "Партызан" пакуль няма.

Фота — belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі