Справа аб збіцці пенсіянера ў міліцыі спыненая

Пры гэтым выяўленыя парушэнні міліцыянтамі Крымінальна-працэсуальнага кодэксу пра правядзенні працэсуальных дзеянняў. Таму будуць зробленыя толькі захады дысцыплінарнага ўздзеяння, паведамілі БелаПАН у Следчым камітэце.

Пацярпелы — пенсіянер Васіль Сарочык, вартаўнік аўтастаянкі на вуліцы Малініна, якая належыць УП “Рамэн”. Інцыдэнт адбыўся 14 лістапада. Па словах самога Сарочыка, у пункт аховы аўтастаянкі прыйшлі два супрацоўнікі праваахоўных органаў, адзін з якіх быў у цывільным. Не прад’яўляючы дакументаў і без аніякіх тлумачэнняў яны загадалі вартаўніку накіравацца ў Ленінскі РУУС. Каля гадзіны Сарочык знаходзіўся ў памяшканні дзяжурнай частцы, а затым яго адвялі на допыт. Пазней высветлілася, што допыт праводзіла оперупаўнаважаная Ленінскага РУУС Багданоўская Жанна.
 
Па словах Сарочыка, оперупаўнаважаная надзела на яго кайданкі і стала збіваць, патрабуючы прызнацца ў крадзяжы надмагільных пліт, якія захоўваліся на тэрыторыі аўтастаянкі, а таксама саляркі і акумулятараў з машын. Акрамя таго, ад вартаўніка спрабавалі дамагчыся прызнання ў тым, што ён перыядычна рабаваў кіёскі на рынку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі