Хартыя-97 будзе звяртацца ў кіберпаліцыю Літвы

У першы дзень зламыснікі выдалілі частку архіва і размясцілі на старонцы Хартыі-97 матэрыял з абразамі на адрас Ірыны Халіп — журналісткі і жонкі палітвязня Андрэя Саннікава. Затым пачалася DDoS-атака. 30 снежня невядомыя замянілі змест аднаго з матэрыялаў, змясціўшы абразы на адрас рэдактара сайта Наталлі Радзінай.


На думку Радзінай, якую яна выказала ў інтэрв’ю БелаПАН, гэта справа рук беларускіх спецслужбаў. Жанчына па-ранейшаму засцерагаецца фізічнай расправы над журналістамі.

Рэдакцыя Хартыі-97 працуе ў Літве. У гэтай краіне Наталля Радзіна атрымала палітычны прытулак, бо ёй пагражала турма пасля падзеяў 19 снежня 2010 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі