Дзмітрый Ус патэлефанаваў жонцы з Магілёўскай калоніі

Па яе словах, якія перадае Радыё "Свабода", гутарка доўжылася каля 15 хвілін. Палітвязень паведаміў, што апошнім часам зусім не атрымлівае лістоў ад жонкі. Да яго дайшлі толькі лісты за чэрвень. 
Ус паведаміў жонцы, што пачуваецца крыху лепш, але ўсё роўна просіць дасылаць яму лекі. Таксама ён сказаў, што прашэння аб памілаванні не пісаў і пісаць не збіраецца. 
27 жніўня ў Магілёўскай калоніі будзе дзень адкрытых дзвярэй. Яўгенія Ус паспрабуе пабачыць мужа і ў той дзень, і 25 жніўня. 
Нагадаем, экс-кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Вус асуджаны на 5,5 года зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі