Брэсцкія праваабаронцы падвялі вынікі “маўклівых” акцыяў

Памылкі назваў юрыст Раман Кісляк. Ні аднаго прысуду на карысць “маўчуноў” за ўсё лета не было. Суды праходзілі пад дыктоўку сведкаў-міліцыянтаў, не былі публічнымі, бо міліцыянты не пускалі туды ахвотных.

“Людзі ў цывільным” забіралі людзей на акцыях і да іх, фактычна скасаваўшы дух і літару Закона аб міліцыі, кажа Кісляк. Улады не дазвалялі акцыі, а міліцыянты, калі людзі з адчаю пратэставалі моўчкі, брутальна іх затрымлівалі.


Журналістам паказалі рашэнне абласнога суда, яі адхіліў касацыю брэстчаніна Тараса Беражнога. Матывацыя: яго затрымалі на вуліцы правільна, бо ”суд звярнуўся ў гарвыканкам, і там паведамілі, што на гэты дзень ніхто ў горадзе не заяўляў ніякіх акцый”.


З такімі тлумачэннямі, кажа сябра Беларускага Хельсінкскага камітэта Ігар Маслоўскі, можна браць любога. Той, хто выйшаў на вуліцу, тым самым нібыта бярэ ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.


Кіраўнік маладзёвага крыла Брэсцкай арганізацыі АГП Уладзімір Вуек: "Мы пачынаем інфармацыйную кампанію. Гэта будуць бюлетэні, улёткі, інфармацыя на сайтах. Праваабаронцы падрыхтуюць заявы і звароты. Па выніках аднаго з этапаў гэтай кампаніі будзе праведзены круглы стол".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі