Апазіцыя: Дыялогу з уладамі не будзе без вызвалення палітвязняў

На сустрэчы 30 жніўня ў Мінску яны абмеркавалі фармат магчымага дыялогу з уладамі. Сённяшняя сустрэча была ініцыяваная Аб’яднанай грамадзянскай партыяй (АГП) пасля заяў, зробленых напярэдадні Аляксандрам Лукашэнкам. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі шасці партый і рухаў.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька ў інтэрв’ю БелаПАН заявіў, што апазіцыя гатовая да перамоваў з уладай на аснове “жорсткага парадку дня і фіксаванага па часе выканання дасягнутых дамоўленасцей”.

Сярод пытанняў, якія ў ліку асноўных павінны быць вынесены на абмеркаванне, лідары апазіцыі назвалі выбарчае заканадаўства і выхад Беларусі з крызісу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі