АГП разглядае пытанне пра байкот выбараў

28 ліпеня на першай сесіі з’езду Аб’яднанай грамадзянскай партыі яго дэлегаты вылучылі 57 так званых спікераў Палаты прадстаўнікоў — кандыдатаў на дэпутацкія крэслы.

Сярод іх былы старшыня праўлення Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч, падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў, дэпутат Вярхоўнага савету XIII склікання Марат Афанасьеў і кінарэжысэр Юры Хашчавацкі.

Дэлегаты другой сесіі з’езду збіраюцца заявіць, што здымаюць свае кандыдатуры. Гэта будзе своеасаблівы пратэст супраць таго, што ў Беларусі няма свабодных і справядлівых выбараў, перадае Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі