Разрыў у заробках айцішнікаў і цырульнікаў — у 11 разоў

 Разрыв в зарплатах айтишников и парикмахеров — в 11 раз

Разрыў у заробках паміж самай высокааплатнай і самай нізкааплатнай прафесіяй ў Беларусі складае 11 разоў. Па статыстыцы, у сакавіку лепш за ўсё аплачваўся праца IT-спецыялістаў, у сярэднім яны атрымлівалі 7,3 тысячы рублёў. А горш за ўсё плацілі цырульнікам, у сярэднім усяго 665 рублёў.

У пяцёрку найбольш высокааплатных па выніках сакавіка, акрамя айцішнікаў, уваходзяць работнікі паветранага транспарту (2,5 тысячы рублёў), хімічнай прамысловасці (2,2 тысячы), горназдабыўной прамысловасці (2,1 тысячы), нафтаперапрацоўкі (2,09 тысячы).

Самыя нізкія заробкі, акрамя цырульнікаў, у творчых работнікаў (732,5 рубля), работнікаў бібліятэк, музеяў, архіваў (744 рубля), сацыяльных работнікаў (777,9 рубля). Такімі дадзенымі дзеліцца Нацыянальны статыстычны камітэт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі