Налічаны сярэдні заробак у Беларусі ў студзені склаў 1991,2 рубля

Стаў вядомы сярэдні заробак за студзень 2024 года

Стаў вядомы сярэдні заробак за студзень 2024 года / Еўрарадыё

Намінальны налічаны сярэдні заробак у Беларусі сёлета ў студзені склаў 1991,2 рубля. Такую лічбу называе Белстат.

Для параўнання: сярэдні заробак за снежань 2023 года склаў 2271 рубель. Гэта на 280 рублёў болей, чым у студзені 2024-га.

Найвышэйшы сярэдні заробак быў у Мінску (2697,9 рубля), найніжэйшы — у Магілёўскай вобласці (1666,9 рубля).

Па прафесійных сферах навышэйшы сярэдні заробак зафіксаваны ў галіне інфармацыі і сувязі 5182,1 рубля. Найніжэйшы сярэдні заробак атрымлівалі ў сфе5ры адміністрацыйных і дапаможных паслуг — 1388,7 рубля.

Налічаны сярэдні заробак у Беларусі ў студзені склаў 1991,2 рубля
Белстат расказаў пра сярэдні заробак за студзень

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі