Ратавальнік злавіў чалавека, які падаў з чацвёртага паверха (відэа)

Ратавальнік злавіў чалавека, які падаў з чацвёртага паверха (відэа)

У Латвіі ратавальнік злавіў чалавека, які падаў з чацвёртага паверха жылога дома. Супрацоўнік Дзяржаўнай пажарна-ратавальнай службы Латвіі знаходзіўся на адзін паверх ніжэй у адчыненым акне і меў страхоўку. Відэа было змешчанае ў Facebook.  

Паведамляецца, што жыхар дома знаходзіўся на падаконніку і была пагроза, што ён скочыць уніз. Ратавальнікі вырашылі падабрацца да патэнцыйнага самагубцы з даху з дапамогай альпінісцкага рыштунку. Іншыя іх калегі страхавалі ў акне трэцяга паверха і якраз ім давялося ратаваць чалавека, калі той раптоўна паляцеў уніз — яго схапілі за ногі і ўцягнулі ў кватэру. Усіх удзельнікаў аперацыі абяцаюць узнагародзіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі