Расійскія войскі размяшчаюць дадатковыя сілы і СПА ў Беларусі

СПА Расіі / "Росабаронэкспарт"
СПА Расіі / "Росабаронэкспарт"

Расійскія войскі разгортваюць дадатковыя сілы і сродкі супрацьпаветранай абароны на тэрыторыі Беларусі, паведамляе Генштаб Украіны.

Асноўныя намаганні расіяне працягваюць рабіць на Ўсходняй Украіне, адзначае амерыканскі інстытут вывучэння вайны. Іх мэта — акружыць украінскія сілы на ўсходзе і цалкам захапіць Данецкую і Луганскую вобласці.

Прасоўванне ўкраінскіх войскаў тармозіць акупацыя Запарожскай АЭС. На яе тэрыторыі расійскія войскі размясцілі артылерыю і абстрэльваюць украінцаў, знаходзячыся пад "ядзерным шчытом". Адказ ўдары немагчымыя, бо прывядуць да ядзернай катастрофы.

Актыўнасць расіян у Беларусі таксама можа адцягваць сілы УСУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі