Расійскі пасол: сёння танкі нацэлены на Беларусь, на саюзную дзяржаву
Расійскі пасол Дзмітрый Мезенцаў лічыць, што масавыя пратэсты ў нашай краіне накіраваныя супраць саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Пра гэта ён заявіў у праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ.
"Сёння танкі нацэлены на Беларусь, [на] саюзную дзяржаву", — заявіў Мезенцаў. Рашэнне аб набліжэнні NATO за межаў Расіі ён назваў "падступным".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.