Расійскі эксперт: Лукашэнка будзе трымаць амерыканскую карту ў рукаве

Расійскі эксперт: Лукашэнка будзе трымаць амерыканскую карту ў рукаве

Айчынныя і замежныя эксперты працягваюць выступаць з меркаваннямі наконт візіту ў Беларусь дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана (ён чакаецца ў бліжэйшы чацвер). Гендырэктар Расійскага савета па міжнародных справах Андрэй Картуноў у інтэрв'ю ria.ru адзначыў, што прарыву ў беларуска-амерыканскіх дачыненнях чакаць не варта. Ён мяркуе, што Расіі не трэба турбавацца, што Вашынгтон можа "раскалоць саюз Масквы і Мінска", перацягнуць Беларусь на Захад. "Тым не менш, гэта пэўны сігнал кіраўніцтву Беларусі, што ЗША гатовыя перагарнуць старонку і пачаць новую главу ў двухбаковых дачыненнях, — кажа Картуноў. —...Гэта знакавы візіт, і я думаю, што ён выгадны абодвум бакам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі