Расіянку высылаюць з Беларусі за каментары пра сілавікоў

Расіянку высылаюць з Беларусі за каментары пра сілавікоў

Расіянку высылаюць з Беларусі за каментары пра сілавікоў, паведамляе ria.ru. 24-гадовая замежніца змяшчала ў адной з сацсетак фота і відэа, на якіх прысутнічалі міліцыянеры, а таксама свае каментары да іх. Па версіі МУС, яны выказвалі "вельмі негатыўнае стаўленне аўтара да праваахоўнікаў".

Аўтарку знайшлі супрацоўнікі ўпраўлення па Мінску Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў. Высветлілася, што расіянка паўтара года таму прыехала ў Беларусь "з мэтай заробку". Жыла ў сталіцы, мела рэгістрацыю на часовае знаходжанне ў нашай краіне. Дзяўчына "актыўна наведвала несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы". Паводле яе слоў, такім чынам яна "выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю".

За "парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў" грамадзянку Расіі адправілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Пасля адбыцця тэрміну пакарання дзяўчыну чакае высылка. Расіянка кажа, што хацела б застацца ў Беларусі на сталае жыхарства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі