Раналду забіў два галы, але ПСЖ з Месі перамог

Ліянэль Месі і Крышціяну Раналду зноў на полі разам / twitter.com/alimo_philip

19 студзеня ў Саудаўскай Аравіі прайшоў таварыскі футбольны матч, у якім гулялі два зорныя футбалісты — Крышціяну Раналду і Ліянэль Месі. Месі быў у складзе ПСЖ, а Раналду — зборнай Эр-Рыяда, якая складалася з гульцоў клубаў "Аль-Наср" і "Аль-Хіляль". Госці перамаглі — 5:4. Ліянэль Месі адкрыў лік на 3-й хвіліне. Крышціяну Раналду вызначыўся двойчы (аднойчы — з пенальці). Першага замянілі на 62-й хвіліне, другога — на 61-й.

Папярэдні раз Месі і Раналду сустракаліся на полі больш за два гады таму ў матчы Лігі чэмпіёнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.