Раман Якаўлеўскі пра адмену санкцый: Амерыканцы выконваюць свае абяцанні

Міністэрства фінансаў ЗША зняло на шэсць месяцаў санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў "Лакафарба" і "Шкловалакно". Чакаецца размарожванне рахункаў "Белнафтахіму".  Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі лічыць, што мы сталі сведкамі пачатку "пакрокавай стратэгіі":

"Гэта канкрэтны крок пасля вызвалення Казуліна, Парсюкевіча і Кіма. Такім чынам амерыканцы выконваюць свае абяцанні. Заяўлялася, што калі першае патрабаванне - вызваленне менавіта гэтых палітвязняў - будзе выкананае, у адказ будуць нейкія крокі. Вось гэтыя крокі і зроблены".


Адзначым, што 29 жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў аб адсутнасці з боку ЗША і Еўрасаюза крокаў насустрач жаданню Беларусі нармалізаваць адносіны з Захадам. Пасля гэтага прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Робэрт Вуд адзначыў, што ЗША разглядаюць магчымасць скасаваць санкцыі супраць Беларусі, калі афіцыйны Мінск зробіць крокі ў кірунку палітычных рэформ. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі