П'яны кіроўца прыехаў у ДАІ, каб аддаць квітанцыю на штраф за п'янае кіраванне

Супрацоўнікі ДАІ, ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнікі ДАІ, ілюстрацыйнае фота / ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Пракуратура Хойніцкага раёна накіравала ў суд крымінальную справу на 36-гадовага мужчыну, якога вінавацяць у паўторным нецвярозым кіраванні на працягу года пасля папярэдняга спагнання. Акалічнасці справы выглядаюць кур'ёзна.

2 лютага мужчыну аштрафавалі на 4000 рублёў (100 базавых) за нецвярозае кіраванне аўтамабілем. Акрамя таго яго на тры гады пазбавілі правоў кіроўцы.

Разнерваваўшыся, мужчына пайшоў і выпіў ("ужыў не менш за 200 грамаў гарэлкі", — кажуць у пракуратуры). А ўвечары таго ж дня, аплаціўшы штраф, адправіўся ў ДАІ, каб аддаць ківтанцыю.

"Аднак высноў для сябе не зрабіў і, нягледзячы на забарону, зноў сеў за руль аўтамабіля. Дзеянні абвінавачанага спынілі супрацоўнікі органаў унутраных спраў на аўтастаянцы каля будынка ДАІ, калі той накіроўваўся дадому", — заяўляюць у пракуратуры.

Цяпер на яго пачалі крымінальную справу. Яму пагражае арышт. Да суда няўдалы кіроўца застаецца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі