П'яны берасцеец жорстка забіў ката на дзіцячай пляцоўцы

Кот на вуліцы / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
Кот на вуліцы / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

У Брэсце 30-гадовы мужчына жорстка забіў ката на дзіцячай пляцоўцы ў двары жылога дома. У момант расправы з жывёлай ён быў п'яны. Берасцеец тройчы ўдарыў ката аб бардзюр, у выніку чаго жывёла памерла, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Ганну Івашчанка.

Пра здарэнне ў міліцыю паведаміў неабыякавы мясцовы жыхар. Зараз у дачыненні да жывадзёра Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па ч.1 ст.339-1 КК (жорсткае абыходжанне з жывёламі). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да аднаго года, або арышту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі