Пуцін прызначыў рэферэндум па Канстытуцыі Расіі на 22 красавіка

Пуцін прызначыў рэферэндум па Канстытуцыі Расіі на 22 красавіка

Уладзімір Пуцін прызначыў рэферэндум па папраўках у Канстытуцыю на 22 красавіка. Гэтая серада будзе непрацоўнай, перадае ТАСС са спасылкай на сустаршыню працоўнай групы па падрыхтоўцы паправак у Канстытуцыю РФ Паўла Крашаніннікава.

Ён дадаў, што пазачарговы выхадны дзень павінен быць аплочаны. "Гэта будзе аплачваны выхадны дзень, гэта ніякі не адгул, не за свой кошт чалавек возьме. Усё будзе нармальна", — падкрэсліў чыноўнік.

Плануецца, што 10 сакавіка пакет паправак у Канстытуцыю разгледзяць у Дзярждуме Расіі ў другім чытанні. 

Тым часам былы памочнік Пуціна Уладзіслаў Суркоў не выключыў, што пасля зменаў у Канстытуцыю тэрміны пуцінскага прэзідэнцтва "абнуляцца" і адлік пойдзе па-новаму. Праўда, сустаршыня працоўнай групы сенатар Андрэй Клішас запэўніў, што такія нормы законам не прадугледжваюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі