Прызначаная дата суда над журналістам "Камсамолкі" Генадзем Мажэйкам

Генадзь Мажэйка / facebook.com/gennadiy.mojeiko
Генадзь Мажэйка / facebook.com/gennadiy.mojeiko

1 снежня ў Мінскім гарадскім судзе пачнецца разгляд справы журналіста-палітвязня Генадзя Мажэйкі, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".  Працэс будзе весці суддзя Таццяна Фалькоўская, якая нядаўна прысудзіла 8 гадоў калоніі журналістцы Ксеніі Луцкінай.

Мажэйку вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — у распальванні сацыяльнай варожасці або варажнечы (арт. 130 КК) і абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК).

Мажэйку затрымалі пасля таго, як увосень 2021 года ён апублікаваў у "Комсомольской правде" артыкул пра Андрэя Зельцэра, загінулага ў перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ. У гэтым артыкуле быў станоўчы водгук пра Зельцэра, які дала яго знаёмая. Пасля гэтага сайт газеты быў заблакаваны ў Беларусі, а журналіста затрымалі. За кратамі Мажэйка знаходзіцца больш за год. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі