Вы тут

Прэзідэнт Чэхіі дазволіў 103 грамадзянам служыць ва ўкраінскай арміі

Святлана Ціханоўская 11 траўня сустрэлася з прэзідэнтам Чэхіі Мілашам Земанам / Фота з сацсетак

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан дазволіў 103 грамадзянам служыць ва Узброеных сілах Украіны, паведамляе radio.cz. Дакумент яшчэ павінен падпісаць прэм'ер-міністр Пётр Фіяла.

Колькасць чэхаў, якія жадаюць паехаць ваяваць за Украіну і падалі адпаведныя заявы, складае 300-400 чалавек. Грамадзянам Чэхіі забаронена служыць у замежных арміях без дазволу кіраўніка дзяржавы. Чэшскія добраахвотнікі ўжо ваююць ва Украіне. Іх дакладная колькасць невядомая.

Дарэчы, 11 траўня з прэзідэнтам Чэхіі Мілашам Земанам сустракалася ў Празе Святлана Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.