Вы тут

Прэм'ер-міністр Латвіі не хоча праводзіць з Беларуссю чэмпіянат свету па хакеі

Сімвал чэмпіянату свету па хакеі 2021 года вожык Спайкі / hockey.by

На пасяджэнні латвійскага ўрада абмяркоўвася ліст у Міжнародную федэрацыю хакея: Латвія плануе звярнуцца ў IIHF з заклікам перанесці чэмпіянат свету 2021 з Беларусі ў іншую дзяржаву. 

"Мы пачынаем перамовы з Міжнароднай федэрацыяй хакея аб пераносе адной часткі чэмпіянату з беларускай сталіцы ў іншае месца", — перадае belarushockey.com словы прэм'ер-міністра Латвіі Крыш'яніса Карыньша.

Раней кіраўнік латвійскага ўрада казаў, што Латвія хоча перанесці частку чэмпіянату свету ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі. Сама Рыга ад сваёй часткі не адмаўляецца, але не бачыць магчымым праводзіць турнір разам з беларускімі ўладамі. 

"Калі Федэрацыя адмовіцца і сітуацыя ў Беларусі не зменіцца, урад можа вырашыць, што Латвія не будзе ўдзельнічаць у хакейным чэмпіянаце 2021 года", — дадаў Карыньш.

У IIHF пакуль не плануюць пераносіць чэмпіянат свету 2021 года ў іншае месца і не хоча рабіць ніякіх палітычных заяваў.

Тым часам Фінляндыя заявіла, што гатовая прыняць у сябе матчы чэмпіянату.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.