Прававых падставаў, каб не пусціць Някляева на выбары, няма

Уладзімір Някляеў можа балатавацца ў прэзідэнты Беларусі, заявіла ў інтэрв’ю БелаПАН прэс-сакратар кампаніі “Гавары праўду!” Юлія Рымашэўская. Такім чынам яна абвергла меркаванні інтэрнэт-выдання “Мы”. Журналісты сайту спасылаюцца на Выбарчы кодэкс, згодна з якім прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь можа стаць беларускі грамадзянін паводле нараджэння, старэйшы за 35 год, які стала жыве ў Беларусі не меней за 10 год непасрэдна перад выбарамі. Са словаў Рымашэўскай, Някляеў нікуды не эміграваў. Ён сапраўды жыў у Польшчы і Фінляндыі, але ж рэгулярна прыязджаў у Беларусь і не губляў з ёй сувязі. Тая ж сітуацыя была з Зянонам Пазняком у 2001 годзе. Лідэр Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ заставаўся прапісаным у Беларусі, а таму з юрыдычнага пункту гледжання жыў у краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі