Праваабаронцы звярнуліся ў ААН наконт правоў затрыманых па "справе Зельцэра"

Праваабаронцы звярнуліся ў ААН наконт правоў затрыманых па "справе Зельцэра"

Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся да спецдакладчыкаў ААН па пытанні жорсткага і бесчалавечнага абыходжання з затрыманымі па "справе Зельцэра", паведамляе арганізацыя.

Пасля арышту затрыманыя больш за паўтара месяца не маглі атрымаць перадачы ні ў ІЧУ, ні ў Жодзінскай следчай турме № 8. Іх таксама абмяжоўваюць у ліставанні, атрыманні пасылак і часткова ў сустрэчах з адвакатамі.

Свой зварот беларускія праваабаронцы накіравалі тром спецдакладчыкам ААН — па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, па пытанні аб катаваннях і іншых формах бесчалавечага і зневажальнага абыходжання, па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне. "Вясна" таксама адправіла зварот у працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях.

За каментары пасля гібелі афіцэра КДБ у Беларусі затрымалі каля 200 чалавек, іх абвінавачваюць у "абразе прадстаўніка ўлады" і "наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці". Як паведамляла Еўрарадыё, для затрыманых па "справе Зельцэра" ў панядзелак, 15 лістапада, знялі каранцін. Паўтары месяцы вязні сядзелі ў тым адзенні, у якім іх затрымалі, без сродкаў гігіены і цёплых рэчаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі