Праваабаронцы: у Дзень незалежнасці ў Беларусі затрымалі не менш за 17 чалавек

На мірным пікеце ў Мінску / Еўрарадыё​
На мірным пікеце ў Мінску / Еўрарадыё​

У пятніцу, 3 ліпеня, па ўсёй Беларусі прайшлі затрыманні грамадзян. Усяго было затрымана не менш за 17 чалавек з Брэста, Гомеля, Мастоў, Барысава, Мінска і Магілёва. У Дзень незалежнасці людзі выходзілі на вуліцы, каб выказаць нязгоду з тым, як праходзіць выбарчая кампанія ў краіне.

Як паведамляецца на сайце праваабарончага цэнтра "Вясна", семярых удзельнікаў акцыі салідарнасьці ў Берасьці адпусцілі пасля складання пратаколаў. У Барысаве ў міліцыю даставілі траіх маладых людзей з-за таго, што яны былі ў майках з надпісамі "3 ліпеня".

У Гомелі былі затрыманыя Алена Давыдава, якая выходзіла з хаты, і Святлана Нарскина. Аляксея Раманава затрымалі на пляжы.

Як паведамляецца на сайце "Вясны", людзей у сацыяльных сетках заклікалі прыходзіць на гарадскі пляж з 12:00 і прыносіць з сабой ... пляжныя тапкі, калонкі з музыкай і мячы.

У Мастах затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскі Аляксандра Мілюка, Глеба Будкова затрымалі ў Магілёве, Яўгена Радзівілку — у Маладзечне. На ім была футболка з нацыянальнай сімволікай.

Супрацоўнікі ў цывільным затрымалі мужа і жонку Алену і Дзмітрыя ў Мінску. Іх пракацілі 300 метраў па вуліцы Захарава, а потым нечакана выпусцілі. Прычыну ніхто не патлумачыў.

Як паведамілі ў МУС, аператыўная абстаноўка ў Беларусі 3 ліпеня была спакойнай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі