Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 23 беларусаў

Адразу 23 беларусаў прызналі палітвязнямі / pixabay.com
Адразу 23 беларусаў прызналі палітвязнямі / pixabay.com

У Беларусі стала больш на 23 палітвязні, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Такі статус стрымалі  Барыс Кучынскі, Юрый Краўчанка, Аляксандр Заноўскі, Генадзь Борыс, Аляксандр Захараў, Сцяпан Якуць, Дзяніс Дземідовіч, Ігар Хартановіч, Алег Болатаў, Дзяніс Пырх, Міхаіл Мармыш, Алег Слыш, Елісей Кузняцоў, Яўген Ціханаў, Алег Лябіхаў, Юлія Касцючэнка, Вольга Іванчанка, Аксана Юр’ева, Валерый Віскірскі, Дзмітрый Панкевіч, Раман Самойленка, Захар Сінякоў, Вячаслаў Чулкоў.

Большасць з іх асуджаныя за абразу Лукашэнкі ці прадстаўніка ўлады або за знявагу дзяржаўных сімвалаў.

Цяпер у Беларусі налічваецца 1513 палітвязняў паводле падлікаў праваабаронцаў. Рэальна колькасць людзей, якіх трымаюць за кратамі па палітычных матывах, большая. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі