Праваабаронцы прызналі былымі палітзняволенымі 46 чалавек

Калонія №3 "Віцьба"

Калонія №3 "Віцьба" / Белсат

Праваабаронцы прызналі былымі палітзняволенымі 46 чалавек. Гэтыя людзі былі асуджаныя за ўдзел у мірных акцыях пратэсту. Яны адбылі пакаранне і да цяперашняга часу вызваленыя. Праваабаронцы настойваюць, што крымінальныя справы ў дачыненні да гэтых людзей павінны быць перагледжаныя, прысуды — скасаваныя. Былыя палітзняволеныя павінны быць цалкам рэабілітаваныя. Акрамя таго, улады павінны пакрыць шкоду, якая была зробленая гэтым людзям у выніку адвольнага асуджэння і пазбаўлення волі.

Статус "былога палітзняволенага" атрымалі: Дзмітрый Абдульманаў, Аляксандр Арцыбашаў, Кірыл Ахрэмчык, Антон Беліч, Вольга Балонкіна, Уладзіслаў Бандарэнка, Андрэй Барушка, Ілля Булье, Яўген Бутайкіс, Арцём Васькін, Марыя Валадковіч, Антон Жальнерас, Дзмітрый Зарэмба, Мікіта Кавалеўскі, Уладзімір Канапліцкі, Людміла Каляда, Дзмітрый Каспяровіч, Павел Кастрыкін, Андрэй Касцючук, Лізавета Кляніцкая, Дзмітрый Кляніцкі, Іван Клімчук, Уладзіслаў Корзун, Ігар Котаў, Яўген Курцэвіч, Андрэй Лабанок, Яўгенія Лабанок, Мікіта Лімант, Ульяна Мелюх, Арцём Мілашэвіч, Антон Нікіцін, Максім Аўсяннікаў, Сяргей Альшук, Аляксей Асіпчук, Віталь Паўлаў, Руслан Пратасеня, Анастасія Русецкая, Андрэй Савін, Уладзіслаў Сачко, Уладзіслаў Саўчык, Віктар Сутармін, Андрэй Фёдараў, Артур Філіпаў, Мікалай Халаеў, Кацярына Шабетнік, Аляксандр Іокша.

У сваёй заяве праваабаронцы чарговы раз заклікалі ўлады вызваліць усіх палітзняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў краіне. Станам на 28 сакавіка 2024 года ў Беларусі палітзняволенымі прызнаныя 1399 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі