Пратэсты ў Беларусі будуць спыняць "сур'ёзным пакараннем рублём"

Пратэсты ў Беларусі будуць спыняць "сур'ёзным пакараннем рублём"

Пратэсты ў Беларусі будуць спыняць "сур'ёзным пакараннем рублём". Гэта вынікае з заявы намесніка генпракурора Аляксея Стука. 11 верасня ён анансаваў актывізацыю працы па выяўленні "асабліва арганізатараў масавых беспарадкаў". Будуць збірацца даныя пра "ўсе віды страт", нанесеных у выніку вулічных акцый, і забяспечвацца іх кампенсацыя. Стук казаў нават пра крымінальную адказнасць. Згадаў ён і "дысцыпліну ў працоўных калектывах". Пракуроры будуць рэагаваць на спробы арганізаваць забастоўкі.

"Усе кампетэнтныя органы закліканы своечасова выяўляць незаконныя фармаванні, аб'яднанні грамадзян (гэта атрады дружын, самаабароны, самакіравання), даваць гэтаму прававую ацэнку і пры парушэнні закона неадкладна спыняць іх дзейнасць", — сказаў намеснік генпракурора.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі