Прабегі за Лукашэнку, "ябацькінгі", пікеты ля амбасад — усюды адны і тыя людзі

Тыповы "ябацькінг" / "УКантакце"
Тыповы "ябацькінг" / "УКантакце"

23 і 24 сакавіка прыхільнікі дзейных уладаў пікетавалі амбасады ЗША, Украіны, Літвы і Польшчы ў Мінску. Яны патрабавалі не ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі. Заадно дасталося Паўлу Латушку, Святлане Ціханоўскай і іншым апанентам Лукашэнкі.

Прыгледзеўшыся да ўдзельнікаў пікетаў, Еўрарадыё зноў убачыла знаёмыя твары.

Аказваецца, адны і тыя людзі ходзяць на праўладныя мітынгі, аўтапрабегі ў падтрымку Лукашэнкі, сядзяць на трыбунах, калі ён гуляе ў хакей і катаецца на лыжах. Хто яны — актыўныя ўдзельнікі "ябацькінгаў", якія з'яўляюцца то тут, то там?

Асцярожна: на фота ў тэксце экстрэмальна высокая канцэнтрацыя кіслотных колераў.

Юлія Уласава і Наталля Гулідава

Першая наша гераіня — Юлія Уласава. Прынамсі, яна так падпісаная ў сацсетках. 24 сакавіка яна была сярод тых, хто пікетаваў амбасаду Літвы.

Пробеги за Лукашенко, “ябатькинги”, пикеты у посольств — везде одни и те же люди
Юлія Уласава з плакатам "Літоўскія марыянеткі еўрапейскай палітыкі" / тэлеграм

На наступным фота побач з Юліяй Наталля Гулідава. Сяброўкі часта аказваюцца там, дзе намячаюцца "лутынгі".

Пробеги за Лукашенко, “ябатькинги”, пикеты у посольств — везде одни и те же люди
Уласава і Гулідава рэгулярна наведваюць праўладныя мерапрыемствы / Еўрарадыё

А вось актывісткі Гулідава і Уласава разам з Лукашэнкам. Мы знайшлі фота, на якіх яны атрымліваюць зарад бадзёрасці і рашучасці. Прычым ва Уласавай рэгулярна атрымліваецца падабрацца ўшчыльную да кіраўніка Беларусі.

Пробеги за Лукашенко, “ябатькинги”, пикеты у посольств — везде одни и те же люди
Фота з Лукашэнкам / Еўрарадыё

Сяргей Гамолка, Аляксандр Лявонаў і Максім Салдаткін

Сяргей Гамолка, Максім Салдаткін і Аляксандр Лявонаў пастаянна прысутнічаюць на праўладных мітынгах. Амаль заўсёды яны прыходзяць на іх утрох. Так было і 24 сакавіка, калі "неабыякавыя грамадзяне" пікетавалі амбасаду Літвы ў Мінску. Сяргей Гамолка — з перакрэсленай свастыкай, Аляксандр Лявонаў — са сцягам, Максім Салдаткін — на другім плане, у шэрай куртцы:

Пробеги за Лукашенко, “ябатькинги”, пикеты у посольств — везде одни и те же люди
Пікет каля амбасады Літвы ў Мінску / Еўрарадыё

Мяркуючы па фатаграфіях у сацсетках, Гамолка і Салдаткін — былыя вайскоўцы.

Пробеги за Лукашенко, “ябатькинги”, пикеты у посольств — везде одни и те же люди
Гамолка і Салдаткін у вайсковай форме / Еўрарадыё

Лявонаў і Гамолка ўжо не першы раз пікетуюць заходнія амбасады. Вось яны побач з амбасадай Літвы ў Мінску ў верасні 2020-га:

Пробеги за Лукашенко, “ябатькинги”, пикеты у посольств — везде одни и те же люди
У верасні 2020-га каля амбасады Літвы / Еўрарадыё

А вось тая самая тройца ў "ланцугу салідарнасці" ва Уруччы:

Пробеги за Лукашенко, “ябатькинги”, пикеты у посольств — везде одни и те же люди
Салдаткін, Лявонаў, Гамолка / "УКантакце"

Аляксандр Лявонаў — заўзяты прыхільнік не толькі Лукашэнкі, але і Сталіна, і "рускага свету".

Пробеги за Лукашенко, “ябатькинги”, пикеты у посольств — везде одни и те же люди
Аляксандр Лявонаў спальвае БЧБ-стужачку, трымае бюст Сталіна, салютуе на фоне Сталіна і Лукашэнкі / Еўрарадыё

Сцюша Тайм і Дзмітрый Белякоў

Пікетаваць амбасаду Літвы прыйшлі "інфлюэнсеры" — блогеры Сцюша Тайм і Дзмітрый Белякоў. Сцюша на ўсю моц расхвальвае сілавікоў і Лукашэнку ў TikTok і ў інстаграме. А паралельна супрацоўнічае з тэлеканалам СТБ.

Дзяўчына сцвярджае, што для паходу да літоўскай амбасады прыхільнікі Лукашэнкі "самаарганізаваліся ў інтэрнэце". Хоць, напрыклад, пасля пікета каля амбасады Украіны яго ўдзельнікі арганізавана прайшлі да найбліжэйшага офіса Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Пробеги за Лукашенко, “ябатькинги”, пикеты у посольств — везде одни и те же люди
Допіс Сцюшы на старонцы "УКантакце" пасля пікетавання амбасады / "УКантакце"

Сцюша прысутнічала на праўладных мітынгах і раней.

Пробеги за Лукашенко, “ябатькинги”, пикеты у посольств — везде одни и те же люди
Гулідава, Сцюша Тайм, Лявонаў, Гамолка / Еўрарадыё

А вось і блогер Дзмітрый Белякоў, які нядаўна збіраўся стварыць у Беларусі прарасійскую партыю "Адзіная Айчына". Ён таксама ходзіць на пікеты да амбасад.

Пробеги за Лукашенко, “ябатькинги”, пикеты у посольств — везде одни и те же люди
Белякоў з Уласавай / ютуб

На гэтым фота сабраны амаль увесь мінскі "актыў" прыхільнікаў Лукашэнкі. Белякоў — чацвёрты злева ў ніжнім шэрагу.

Пробеги за Лукашенко, “ябатькинги”, пикеты у посольств — везде одни и те же люди
Дзмітрый Белякоў — чацвёрты злева ў ніжнім шэрагу / "УКантакце"

Людміла Ігнатава

Карыстальнікі фэйсбука заўважылі, што некаторыя ўдзельнікі праўладных пікетаў — акторы, якія здымаюцца на "Беларусьфільме" ў масавых сцэнах. Іх можна ўбачыць не толькі каля амбасад у Мінску, але і ў расійскіх серыялах!

У Еўрарадыё атрымалася знайсці пацвярджэнне гэтаму назіранню. Адна з тых, хто пікетаваў амбасаду Польшчы, — Людміла Ігнатава. Яна расказала нам, што заўсёды (на ўсялякі выпадак) носіць з сабой дзяржаўны сцяг Беларусі. А да польскай амбасады прыйшла ад амбасады Літвы, дзе некалькі хвілін таму ўдзельнічала ў аналагічным пікеце.

Пробеги за Лукашенко, “ябатькинги”, пикеты у посольств — везде одни и те же люди
Людміла Ігнатава на пікеце каля амбасады Польшчы 24 сакавіка / Еўрарадыё

А вось фота з профілю Ігнатавай ва "УКантакце": яна сапраўды ўдзельнічае ў здымках.

Пробеги за Лукашенко, “ябатькинги”, пикеты у посольств — везде одни и те же люди
Людміла на здымачнай пляцоўцы / Еўрарадыё

Павел Чарняўскі

Мужчыну гадоў трыццаці, які пікетуе амбасаду Польшчы ў Мінску, завуць Павел Чарняўскі. Ён лічыць, што еўрапейскія дыпламаты ціснуць на беларускую судовую сістэму, наведваючы суды над палітвязнямі. І рэгулярна публікуе ў сваіх сацсетках фота і відэа з праўладных мітынгаў.

У жніўні хлопец неаднаразова ўдзельнічаў у аўтапрабегах у падтрымку Лукашэнкі, восенню яго натхняла зафарбоўванне БЧБ-сцягоў на будынках. 25 кастрычніка Чарняўскі шпацыраваў міма аўтазакаў, здымаў буйным планам іх колы і кузавы, махаў чырвона-зялёным сцяжком і дзякаваў сілавікам: "Дзякуй, хлопцы. Я здымаю не для гэтых. Я і сам такі, як і вы. Дзякуй!"

Пробеги за Лукашенко, “ябатькинги”, пикеты у посольств — везде одни и те же люди
Павел Чарняўскі (справа) на мітынгу каля амбасады Літвы і ў "звычайным" жыцці / Еўрарадыё

Мяркуючы па профілях у сацсетках, Павел быў сябрам праўлення дабрачыннага праекта "Дары Надзею", бываў у арабскіх краінах, цікавіцца зброяй. Сярод яго сяброў у фэйсбуку — прэс-сакратары Міністэрства абароны, Следчага камітэта і ўрада Беларусі.

Пробеги за Лукашенко, “ябатькинги”, пикеты у посольств — везде одни и те же люди
Павел Чарняўскі / "УКантакце"

Гэтыя ж людзі кажуць словы ўдзячнасці міліцыі

Еўрарадыё звярнула ўвагу на яшчэ адну актыўнасць заўсёднікаў праўладных мітынгаў. Яны запісваюць відэа, на якіх хваляць мінскую міліцыю. Апошнім часам такія ролікі рэгулярна з'яўляюцца ў сацыяльных сетках — напрыклад, на старонцы "Мінская міліцыя" ў фэйсбуку.

Напрыклад, "жыхар Цэнтральнага раёна г. Мінска Павел Юр'евіч дзякуе супрацоўнікам Цэнтральнага РУУС за мір і спакой у раёне". Гэта знаёмы нам Павел Чарняўскі — відаць, на сваім рабочым месцы:

Пробеги за Лукашенко, “ябатькинги”, пикеты у посольств — везде одни и те же люди

Тут жа — маналог мінчанкі Наталлі — ужо знаёмай нам Наталлі Гулідавай.

Пробеги за Лукашенко, “ябатькинги”, пикеты у посольств — везде одни и те же люди

Нам удалося знайсці дзясятак такіх ролікаў, апублікаваных у сакавіку. Ёсць адчуванне, што мінская міліцыя мэтанакіравана працуе, каб змяніць імідж "карнікаў", які склаўся ў яе апошнім часам у сацсетках. Толькі вось сярод ахвотных падзякаваць ёй за працу — не, не ды і трапляюцца людзі з усё таго самага "актыву", які вандруе з аднаго мітынгу ў падтрымку дзейных уладаў на другі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі