Пра “эфект Зябраўкі”, Сахашчыка і памылкі Ціханоўскай — эфір з Бярэзам

Прыход у Пераходны кабінет, сфармаваны Святланай Ціханоўскай, вайскоўца Валерыя Сахашчыка абяцае, на думку экспертаў, паляпшэнне адносінаў паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і афіцыйным Кіевам. А інцыдэнт у Зябраўцы шмат хто палічыў сігналам таго, што ўкраінскія ўлады нарэшце зразумелі марнасць палітыкі “абы не злаваць Лукашэнку”.

Ці мяняе “ваенны міністр” у складзе Кабінета прадстаўнікоў стаўленне ўкраінскага боку да беларускай апазіцыі і ці ведаюць ва Украіне Сахашчыка? Якія высновы варта зрабіць Лукашэнку з інцыдэнту ў Зябраўцы? Ці стануць беларусы ва Украіне персонамі нон грата? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае былы кіраўнік інфармацыйнага аддзялення партыі “Правы сектар”, экс-дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны і сябра ўкраінскай дэлегацыі ў ПАСЕ, палітычны актывіст і баец Узброеных сіл Украіны Барыслаў Бярэза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.