Вайна ва Украіне прымусіла шмат каго з беларусаў па-іншаму паглядзець на сябе, сваё жыццё і сваё месца ў гэтым жыцці. Да прыкладу, шоумен, вандроўнік, музыка Дзяніс Дудзінскі раптам вырашыў, што цяпер яго месца не на сцэне ці ў чарговым падарожжы, а на гэтай вайне. Хаця б у якасці ваеннага карэспандэнта.
Ці сапраўды да беларусаў ва Украіне цяпер ставяцца як да ворагаў? Як супрацьстаяць прапагандзе вайны? Што прымушае беларусаў сварыцца паміж сабой і чым гэта пагражае? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ваенны карэспандэнт Дзяніс Дудзінскі.