Поспехі УСУ на фронце і новы пакет ваеннай дапамогі ад ЗША — 217-я раніца вайны

УСУ вызвалілі Купянск-Узлавы ў Харкаўскай вобласці / ілюстрацыйнае фота facebook.com/GeneralStaff.ua
УСУ вызвалілі Купянск-Узлавы ў Харкаўскай вобласці / ілюстрацыйнае фота facebook.com/GeneralStaff.ua

Калі Расія прызнае псеўдарэферэндумы і зноў паспрабуе анэксаваць ўкраінскую тэрыторыю, гэта будзе азначаць, што "з ёй не аб чым гаварыць". Такую заяву зрабіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас выступу на Савеце Бяспекі ААН. Савет Бяспекі быў скліканы па ініцыятыве Украіны. Нагадаем, псеўдарэферэндумы учора завяршыліся. За ўваходжанне ў склад Расіі, паводле паведамленняў расійскіх СМІ, выказаліся 93,11% жыхароў Запарожскай вобласці, 98,42% жыхароў "ЛНР", 99,23% жыхароў "ДНР" і 87,05% жыхароў Херсонскай вобласці.

Зяленскі на Савеце Бяспекі заклікаў да поўнай ізаляцыі Расіі. "Не можа заставацца пастаянным членам Савета Бяспекі ААН з правам вета дзяржава, якая проста зараз рэалізуе  палітыку генацыду, ўтрымлівае свет у кроку ад радыяцыйнай катастрофы і яшчэ пры гэтым пагражае ядзернымі ўдарамі", — сказаў ён. На думку Зяленскага, Расія павінна быць выключана з усіх міжнародных арганізацый.

А звяртаючыся ўвечары да ўкраінцаў, прэзідэнт распавёў, што ўзброеныя сілы Украіны прасоўваюцца наперад. "Скажу коратка і пакуль без дэталяў, хоць яны будуць і добрыя: рухаемся наперад і вызваляем нашу зямлю", — заявіў ён.

Напярэдадні стала вядома, што ўкраінскія сілы вызвалілі Купянск-Вузлавы (на ўсход ад Купянска) — адзін з найбуйнейшых чыгуначных вузлоў у Харкаўскай вобласці. Акрамя таго, УСУ блізкія да таго, каб ачапіць расіян каля Лімана. Пра гэта гаворыцца ў свежай справаздачы Інстытута вывучэння вайны. Наступальныя аперацыі расіян вакол Бахмута і на захадзе ад Данецка, паводле ацэнкі экспэртаў Інстытута, былі няўдалымі.

У расійскіх войсках пачаўся прыём асабовага складу, які прызваны ў рамках частковай мабілізацыі, заўважылі ў Генштабе УСУ. Папоўніліся падраздзяленні 1-й танкавага палка 2-й мотастралковай дывізіі 1-й танкавай арміі, якія прыбываюць у зону баявых дзеянняў. Ніякай падрыхтоўкі з імі наогул не праводзіцца, адзначаюць ва ўкраінскім Генштабе. "Адначасова з частковай мабілізацыяй працягвае так званыя меры "самамабілізацыі". У падраздзяленні, якія ўжо ваююць ва Украіне, прыбываюць асобы, асуджаныя за крымінальныя злачынствы", кажуць украінскія вайскоўцы.

У Генштабе таксама распавялі, што за мінулыя суткі праціўнік нанёс 10 ракетных і 17 авіяўдараў, здзейсніў больш за 105 абстрэлаў з боку РСЗА. Ад агню пацярпелі больш за 40 населеных пунктаў. У прыватнасці, Харкаў, Славянск, Краматорск, Мікалаеў, Аўдзееўка і Мар'інка.

Усю ноч пад агнём  быў Нікапальскі раен Днепрапятроўскай вобласці. Білі "Градамі" і цяжкай артылерыяй, кажа кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Валянцін Разнічэнка. Паводле яго слоў, "па Нікапалі ўдарылі тройчы. У горадзе пашкоджаныя больш за 10 шматпавярховых і прыватных дамоў, ліцэй, прыпынак транспарту, газаправоды і 6 ліній электраперадач". Без святла засталіся амаль 8 тысяч сем'яў. Працуюць аварыйныя брыгады.

Успехи ВСУ на фронте и новый пакет военной помощи от США — 217-е утро войны
ВСУ блізкія да таго, каб акружыць расіян каля Лімана / understandingwar.org

Злучаныя Штаты рыхтуюць новы пакет ваеннай дапамогі Украіне на 1, 1 мільярда даляраў. Пра новую дапамогу могуць абвясціць ужо ў бліжэйшыя дні, піша Reuters са спасылкай на неназваных службовых асоб ЗША. Мяркуецца, што ўзбраенне будуць закупляць у вытворцаў, а не браць з наяўных запасаў зброі ў ЗША. У новы пакет дапамогі ўвойдуць пускавыя сістэмы HIMARS, боепрыпасы да іх, розныя тыпы сістэм барацьбы з беспілотнікамі і радыёлакацыйнымі сістэмамі, а таксама запчасткі, вучэбная і тэхнічная падтрымка.

Урад Латвіі напярэдадні абвясціў надзвычайную сітуацыю ў шэрагу раёнаў на мяжы з Расіяй. Пастанова была прынятая ў сувязі з мабілізацыяй у РФ і спробамі расіян пакінуць краіну. Памежнай ахове даручылі ўзмацніць кантроль на латвійска-расійскай мяжы і праверку расіян, якія прыбываюць у краіну. Акрамя таго, прынята рашэнне закрыць адзін з памежных пераходаў. Пра гэта піша Delfi.

А міністэрства замежных спраў Балгарыі заклікала сваіх грамадзян устрымацца ад паездак у Расію. Тым жа, хто цяпер там знаходзіцца, рэкамендавалі "як мага хутчэй" пакінуць краіну "у сувязі са складанай сітуацыяй" .

"Грамадзянам Балгарыі, якія застаюцца на тэрыторыі РФ, раім праяўляць павышаную пільнасць, пазбягаць месцаў масавага збору людзей, з усёй увагай ставячыся пры гэтым да абставін і развіцця сітуацыі", — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце балгарскага МЗС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі