Польшча вывучыць, як плаціць пенсіі беларусам, якім нельга звярнуцца ў органы РБ

Павел Латушка і Себасцьян Гаеўскі

Павел Латушка і Себасцьян Гаеўскі / t.me/CabinetBelarus

Праблемы сацыяльнага забеспячжння беларускіх палітуцекачоў абмяркоўваліся на сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета (АПК) Паўла Латушкі з намеснікам міністра сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Себасцьянам Гаеўскім. Як паведамляе прэс-служба АПК, абмяркоўваліся выплаты пенсій грамадзянам Беларусі, дапамогі на дзіця "800+" ды іншыя праблемы.

Па словах Гаеўскага, пенсія могуць плаціць ці ў рамках двухбаковай дамовы з Беларуссю, ці на падставе працоўнага стажу ў Польшчы (мінімум стажу — адзін дзень), да якога можа быць залічаны стаж у Беларусі. Польскі чыноўнік пагадзіўся вывучыць, наколькі магчыма плаціць пенсіі, не звяртаючыся ў дзяржорганы Беларусі па звесткі наконт асоб, якія не могуць вярнуцца ў Беларусь і знаходзяцца пад міжнароднай абаронай.

Таксама Гаеўскі паведаміў, што рыхтуюцца змены ў заканадаўстве па працы. Яны закрануць грамадзян Беларусі, якія маюць гуманітарны ВНЖ і страцілі працу, але часова не могуць разлічваць на статус беспрацоўнага. Гэтыя прабелы ў польскім заканадаўстве не дазваляюць нашым суайчыннікам атрымліваць адпаведную фінансавую дапамогу па беспрацоўі.

Латушка прапанаваў міністэрству стварыць для беларусаў адзіную і даступную інфармацыйную крыніцу пра сацзабеспячэнне ў Польшчы. Польскі бок падтрымаз прапанову з улікам таго, досвед падобнай працы з украінскімі бежанцамі ўжо ёсць. Таксама Гаеўскі дадаў, што кожны грамадзянін Беларусі можа звярнуцца па індывідуальныя тлумачэнні ў ведамства сацстрахавання Польшчы (ZUS).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі