Плыўчыха Аляксандра Герасіменя аб'явіла пра завяршэнне кар'еры

Плыўчыха Аляксандра Герасіменя аб'явіла пра завяршэнне кар'еры

Плыўчыха Аляксандра Герасіменя аб'явіла пра завяршэнне спартыўнай кар'еры. У 33 гады, інфармуе "Прессбол". Яе найлепшыя дасягненні — два срэбра на лонданскай Алімпіядзе 2012 года на дыстанцыях 50 і 100 метраў вольным стылем, бронза Алімпіяды 2016-га ў Рыа на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем. Герасіменя так і не змагла стаць алімпійскай чэмпіёнкай, спынялася ў кроку ад сваёй мары.

Аляксандра Герасіменя — заслужаны майстар спорту Беларусі, двухразовая чэмпіёнка свету і чэмпіёнка Еўропы. З нагоды заканчэння спартыўнай кар'еры яна не збіраецца арганізоўваць нейкія гучныя мерапрыемствы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі