Першы энергаблок БелАЭС выпрацаваў 10 млрд кВт-гадзінаў

Беларуская АЭС / Еўрарадыё
Беларуская АЭС / Еўрарадыё

Першы энергаблок БелАЭС выпрацаваў першыя 10 мільярдаў кілават-гадзінаў электраэнергіі з моманту ўключэння ў сетку. Гэта дазволіла замяніць каля 2,8 млрд кубаметраў прыроднага газу, паведамляе прэс-служба канцэрна "Белэнерга".

Раней Мінэнерга паведамляла, што да 25 лютага 2022 года першы энергаблок Беларускай АЭС выпрацаваў 7,6 млрд кВт-г электраэнергіі. Аднак 25 красавіка энергаблок быў адключаны ад сеткі для "планавых рэгламентных працаў". На якія спатрэбілася нямала часу: БелАЭС абяцалі вярнуць у сетку летам, але зрабіць гэта атрымалася толькі 9 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі