Вы тут

Пераможца Еўрабачання паказаў у сваім кліпе зруйнаваныя гарады Украіны

Фрагмент з кліпа Kalush Orchestra на песню"Stefania"

Гурт Kalush Orchestra з Украіны паказаў у кліпе на песню "Stefania" разруху, якую прынесла расійская агрэсія Украіне. З трэкам "Stefania" калектыў перамог на "Еўрабачанні 2022".

Гэты фільм заснаваны на рэальных падзеях падчас вайсковай агрэсіі ва Украіне ў 2022 годзе, — піша Kalush Orchestra у сваім Ютубе-канале.

Яго здымалі ў разбураных расійскімі войскамі Бучы, Гастомелі, Барадзянцы і Ірпені.

Калісьці я прысвяціў гэтую песню сваёй маці, а калі пачалася вайна, песня набыла шмат новых сэнсаў. Хоць у песні няма ні слова пра вайну, у многіх людзей яна стала асацыявацца з маці-Украінай, — тлумачыцца ў анатацыі да кліпа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.