Перакладчыцы Вользе Калацкай пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі

Перакладчыцы Вользе Калацкай пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі

Завяршылася следства па справе затрыманай перакладчыцы Вольгі Калацкай, неўзабаве дакументы перададуць у суд, паведамляе прэс-служба БАЖ. 

Калацкую затрымалі 15 студзеня 2021 года. Яе вінавацяць у злосным хуліганстве (арт. 339 Крымінальнага кодэкса) — нібыта падчас адной з акцый пратэсту яна нанесла некалькі ўдараў супрацоўніку СТБ Рыгору Азаронку. Вользе Калацкай пагражае арышт альбо абмежаванне волі да 3 гадоў ці пазбаўленне волі да 6 гадоў.

Некалькі тыдняў таму дома ў самой Калацкай, а таксама ў кватэры яе 89-гадовай маці адбыліся ператрусы. 14 лютага адзін са следчых зноў наведаў маці Калацкай. Яны размаўлялі каля 30 хвілін.

Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў і кніг, у тым ліку Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна. За перакладчыцу заступіліся Амерыканскі ПЭН (PEN America) і вядомая канадская пісьменніца Маргарэт Этвуд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі