Пазняк расказаў чыноўнікам і сілавікам у Беларусі, што яны могуць зрабіць

Зянон Пазняк

Зянон Пазняк / Euroradio

Кіраўнік руху "Вольная Беларусь" Зянон Пазняк у навагоднім відэазвароце расказаў чыноўнікам і сілавікам у Беларусі, што яны могуць зрабіць у цяперашняй сітуацыі.

"Не забывайце, што вы беларусы, не забывайце, што ў вашых руках улада, — кажа палітык. — Будзьце патрыётамі сваёй краіны, беражыце наш народ. Можна не выконваць антынародныя распараджэнні. Можна паглядзець на нейкую злую справу, якую ад вас патрабуюць, скрозь пальцы. Можна яе не выканаць і гэтым паспрыяць нашым людзям. Калі міліцыянт ідзе па вуліцы і бачыць, што маладыя людзі кажуць "Жыве Беларусь!", не кідайцеся туды, не чапайце гэтую моладзь, не біце іх дручкамі. Не заўважце гэтага, і гэтым вы дапаможаце беларусам".

Пазняк звярнуўся да беларусаў, якія дагэтуль падтрымліваюць палітыку Аляксандра Лукашэнкі, і заклікаў іх дбаць "пра нашую незалежнасьць, наш агульны беларускі дом і нашу дзяржаву".

Зянон Пазняк у сваім відэазвароце звярнуўся да Лукашэнкі і прапанаваў яму "праявіць добрую палітычную волю" — вызваліць траіх палітвязняў — шматдзетную маці Вольгу Залатар, журналіста Дзяніса Івашына і Паліну Шарэнда-Панасюк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі