Вы тут

Пажар у касцёле ў Будславе, абраз Маці Божай выратавалі

Касцёл пасля пажару / @natbelographic

Раніцай 11 траўня гарэла галоўная каталіцкая святыня Беларусі, паведамляе catholic.by. Пажар адбыўся ў касцёле ў Будславе. Узгаранне ўзнікла на даху храма каля 8-й гадзіны. Дах знішчаны агнём і абрынуўся.

Ратавальнікі з Мядзельскага, Вілейскага, Докшыцкага, Астравецкага раёнаў і з Мінска ў 11:24 лакалізавалі пажар і ліквідавалі яго ў 15:21. На месцы працавалі 13 аўтацыстэрнаў, 4 аўталесвіцы, 2 аўтапад'ёмнікі і іншая спецтэхніка.

Як кажа ксёндз Дзмітрый Дубовік, "Найсвяцейшы Сакрамэнт і абраз Маці Божай Будслаўскай адразу пасля з’яўлення дыму былі вынесены ў бяспечнае месца". З касцёла вынеслі "ўсё, што толькі магчыма".

У Будслаў выязджала кіраўніцтва Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Па факце пажару ў касцёле ў Будславе распачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.