Паўночная Карэя выслала збеглага амерыканскага салдата

Трэвіс Кінг

Трэвіс Кінг / АР

Паўночная Карэя выслала праз Кітай збеглага амерыканскага салдата Трэвіса Кінга. Ён ужо знаходзіцца пад вартай у Злучаных Штатах, паведамляе "Голас Амерыкі".

Радавы амерыканскай арміі перабег на тэрыторыю КНДР у ліпені падчас экскурсіі па дэмілітарызаванай зоне паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэямі. На той момант вайскоўцу пагражала дысцыплінарнае спагнанне. Раней ён прызнаў сябе вінаватым у нападзе і знішчэнні грамадскай маёмасці. Кінг адбыў прызначаны яму тэрмін затрымання ў вайсковай частцы і быў дастаўлены амерыканскімі вайскоўцамі ў аэрапорт для вяртання ў сваю частку ў ЗША (там яму пагражалі новыя дысцыплінарныя спагнанні). Замест таго, каб сесці ў самалёт, Трэвіс Кінг пакінуў аэрапорт і далучыўся да экскурсіі, перабег мяжу, нягледзячы на спробы паўднёвакарэйскіх і амерыканскіх ахоўнікаў спыніць яго.

Кінг хацеў атрымаць у КНДР прытулак, але афіцыйны Пхеньян яму адмовіў. Там маглі прыйсці да высновы, што дыпламатычная і прапагандысцкая каштоўнасць салдата для паўночнакарэйскага рэжыму невялікая.

Дарадца прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван падзякаваў ураду Швецыі, які прадстаўляе інтарэсы ЗША ў КНДР, і ўраду Кітая за дапамогу ў садзейнічанні перадачы Трэвіса Кінга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі