Паўночная Карэя можа зрабіцца найбуйнейшым пастаўшчыком зброі ў Расію

Кім Чэн Ын і Уладзімір Пуцін

Кім Чэн Ын і Уладзімір Пуцін / Александр Земляниченко / Pool / AP

Паўночная Карэя можа зрабіцца адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў зброі ў Расію, піша Insider са спасылкай на звесткі брытанскай выведкі. Толькі за апошнія тыдні КНДР адправіла Расіі больш за 1000 кантэйнераў з боепрыпасамі.

Ацэнкі Вашынгтона адпавядаюць гэтай заяве. Прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі Джон Кірбі нядаўна заяўляў, што КНДР у абмен на боепрыпасы таксама хоча атрымаць ад Расіі вайсковую дапамогу — ад знішчальнікаў і бронетэхнікі да абсталявання, неабходнага для вытворчасці балістычных ракет.

Сустрэча прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына прайшла сёлета ў верасні на расійскай тэрыторыі. Гэта была іх другая сустрэча (першая адбылася ў 2019 годзе).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі